Крыш’яніс Баран
Крыш'яніс Баран | |
---|---|
лат.: Krišjānis Barons | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 (31) кастрычніка 1835[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1923[1][2] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя → Латвія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, фалькларыст, публіцыст, журналіст |
Мова твораў | латышская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кры́ш’яніс Ба́ран (лат.: Krišjānis Barons; 19 [31] кастрычніка 1835, Струтэле, Курляндская губерня — 8 сакавіка 1923, Рыга) — латышскі пісьменнік, фалькларыст, журналіст і грамадскі дзеяч, збіральнік дайн — латышскіх народных песень. Актыўны ўдзельнік прагрэсіўна-нацыянальнага руху «младалатышоў» 1860-х гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 кастрычніка 1835 года ў маёнтку Струтэле (цяпер Тукумскі край), дзе яго бацька служыў прыганятым. Пазней працягваў навуку ў Вэнтспілсе і Елгаве, дзе скончыў Елгаўскую гімназію. Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце, дзе пазнаёміўся з Крыш’янісам Валдэмарсам і актыўна браў удзел у дзейнасці латышскага студэнцкага кружка. З-за нястачы сродкаў быў змушаны перапыніць навуку.
У 1862 годзе браў удзел у выданні пецярбургскай латышскай газеты «Петэрбургас авізэс», а потым стаў яе рэдактарам. У 1865 годзе выданне газеты было забаронена, а К. Баран як палітычна нядобранадзейная асоба трапіў пад нагляд паліцыі.
Амаль 30 гадоў прапрацаваў у Варонежскай губерні дарэктарам у сям’і абшарніка Івана Станкевіча.
У 1893 годзе вярнуўся ў Латвію. У Крыш’яніса Барана было шмат прац, прысвечаных прыродазнаўчым навукам, геаграфіі і мовазнаўству, але найболей значнай працай, якому ён прысвяціў усё сваё жыццё, быў працяг (з 1878 года) працы Фрыцыса Брыўземніекса па збіранні, апрацоўцы, сістэматызацыі і выданні латышскіх народных песень — дайн. Акадэмічны зборнік дайн, які ўтрымвае 217 996 тэкстаў народных песень, з’яўляецца аднай з самых манументальных прац у вобласці фалькларыстыкі ў свеце.
Сканаў у Рызе 8 сакавіка 1923 года ва ўросце 87 гадоў. Пахаваны на Вялікіх могілках Рыгі.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118922890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118922890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыш’яніс Баран
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1835 годзе
- Нарадзіліся ў Курляндскай губерні
- Памерлі 8 сакавіка
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя на Вялікіх могілках
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Латвіі
- Фалькларысты Расіі
- Пісьменнікі Латвіі
- Нарадзіліся ў Латвіі